Рост эканомікі не ніжэй за сярэднесусветны і паскоранае інвестразвіццё. Што Беларусь плануе на пяцігодку

Прэзідэнт Беларусі падпісаў распараджэнне, якім створана рабочая група па дапрацоўцы праекта праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2026-2030 гады. У склад гэтай групы ўключаны дэлегаты Усебеларускага народнага сходу, дзеючыя і былыя кіраўнікі органаў дзяржаўнай улады, арганізацый рэальнага сектара эканомікі, навуковых і грамадскіх арганізацый.