Залічана каля 5,7 тыс. чалавек. Мэтавы прыём завяршыўся ў 36 ВНУ Беларусі
У 2025 годзе было зацверджана больш за 6,6 тыс. мэтавых месцаў. Агульная колькасць абітурыентаў, якія ўдзельнічалі ў конкурсе на мэтавыя месцы, склала каля 8 тыс. чалавек. Паспяхова здалі ўнутраны ўступны іспыт і сталі студэнтамі каля 5,7 тыс. абітурыентаў.