Беларускі веласіпедыст Гарахавік перамог на дзясятым этапе "Тура Каўказа" 

На дзясятым этапе велагонкі ўдзельнікі пераадолелі 148 км са стартам і фінішам у горадзе Прахладны Кабардзіна-Балкарскай Рэспублікі. Лепшы вынік паказаў прадстаўнік веласіпеднага клуба "Мінск" Уладзімір Гарахавік, які на апошніх метрах апярэдзіў расіян Міхаіла Уюнашава і Артура Яршова.