Магілёўскі ЦАР другі раз выйграў Суперкубак Беларусі па пляжным футболе
Сёння ў Кіраўску ў паядынку за першы трафей новага сезона каманда
гуляючага трэнера, наваспечанага віцэ-чэмпіёна свету Вадзіма Бокача
перамагла сапернікаў з клуба "Брэст-Волга" з лікам 6:2.