"Кардыялогія стала для мяне царыцай медыцыны". Урач аб сапраўдным прызванні і галоўнай прафесійнай мары

Урачэбнае прызванне адкрылася нашай гераіні ў свядомым узросце дзякуючы старэйшым сёстрам, якія вучыліся ў Смаленскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце. Прыязджаючы дадому на выхадныя, яны захоплена расказвалі пра вучобу, а будучы доктар з вялікай цікавасцю разглядала іх медыцынскія кнігі.