Спрынтар Жыгар пабіў рэкорд Беларусі 37-гадовай даўнасці на 200-метроўцы

На чэмпіянаце краіны, які праходзіць у Брэсце, Жыгар стаў уладальнікам залатога медаля на 200-метроўцы, прабегшы дыстанцыю за 20,40 сек., 22-гадовы спартсмен пабіў нацыянальны рэкорд, які быў устаноўлены Аляксандрам Старавойтавым у 1988 годзе (20,63 сек.).