Савет Рэспублікі адобрыў ратыфікацыю пратакола да дагавора з Расіяй аб ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве

"Пратаколам уносяцца змяненні ў дагавор, якія прадугледжваюць пашырэнне і ўдакладненне пераліку суб'ектаў, якія падпадаюць пад азначэнне паняцця "ўпаўнаважаныя арганізацыі бакоў". Таксама мяняецца парадак заключэння кантрактаў, фарміравання пераліку пастаўляемай прадукцыі ваеннага прызначэння", - адзначыў Алег Мішчанка.