Меркаванне: Сусветны фестываль моладзі ў Сочы - пляцоўка дыялогу культур і шырокіх магчымасцей

Сусветны фестываль моладзі пройдзе ў Сочы 1-7 сакавіка з удзелам прадстаўнічай дэлегацыі ад Беларусі. У іх ліку - 100 чалавек ад самай масавай маладзёжнай арганізацыі краіны. Гэта пераможцы рэспубліканскіх праектаў і праграм, маладыя вакалісты, рэжысёры, студэнты, працуючая моладзь розных прафесій: ад педагогаў да работнікаў СВК.