Кузня кадраў для прамысловасці: як у Беларусі захоўваюць і развіваюць школу металургаў
Сучасная металургія - гэта не толькі работа з металам, але і спалучэнне інжынерных ведаў, лічбавых тэхналогій і навуковых распрацовак. За кожным прамысловым вырабам стаяць спецыялісты, якія ствараюць і ўдасканальваюць вытворчыя працэсы. У Беларусі падрыхтоўкай такіх кадраў займаецца, у тым ліку, кафедра машын і тэхналогіі ліцейнай вытворчасці механіка-тэхналагічнага факультэта БНТУ.