БЧ назначыла дадатковы поезд Віцебск-Масква-Віцебск на час "Славянскага базару"

Поезд будзе адпраўляцца з 12 па 16 ліпеня з Віцебска, а з 13 па 17 ліпеня - з Масквы. З Беларускага вакзала ў Маскве поезд адправіцца ў 23.41 і прыбудзе ў Віцебск раніцай наступнага дня ў 8.36.