Дажджы і навальніцы чакаюцца ў Беларусі 14 ліпеня 

 У панядзелак прагназуецца пераменная воблачнасць. Ноччу месцамі па захадзе, а раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Днём пры навальніцах месцамі магчымы моцныя ліўні.