Беларусы разграмілі футбалістаў Сан-Марына ў кваліфікацыі юніёрскага ЧЕ
У другім матчы кваліфікацыйнай групы В3 падапечныя Сяргея Сасноўскага ў
Сан-Марына разграмілі каманду гаспадароў з лікам 6:0. Па галявым дублі
аформілі Захар Драчоў і Андрэй Луцковіч, па разе вызначыліся Ян Прыёмка і
Сяргей Жывушка.