Хакеісты "Дынама" ўпершыню выступяць на Кубку мэра Масквы ў жніўні
Перадсезонны турнір пройдзе з 28 па 31 жніўня на лёдзе Палаца спорту
"Мегаспорт". Разам з "зубрамі" за трафей пазмагаюцца маскоўскія
"Спартак", "Дынама" і ЦСКА, а таксама "Віцязь" з Балашыхі і "Тарпеда" з
Ніжняга Ноўгарада.