Канаістка Клімава стала чэмпіёнкай свету на дыстанцыі 5000 м
У заключны дзень спаборніцтваў наша спартсменка заваявала золата на самай доўгай дыстанцыі ў каноэ-адзіночцы. Клімава пераадолела 5 км за 26 хвілін і 20 секунд, апярэдзіўшы канадку Кэці Вінсэнт, якая ўзяла серабро на 15 сек.