Якія выплаты прызначаны маладым спецыялістам, расказалі ў Мінпрацы

Як паведамілі ў ведамстве, аднаразовую грашовую дапамогу ў памеры адной месячнай стыпендыі ў апошнім семестры малады спецыяліст зможа атрымаць на працягу месяца пасля прыбыцця на першае месца работы. Калі студэнт не атрымліваў стыпендыю, то памер выплаты будзе разлічаны зыходзячы з памераў сацыяльнай стыпендыі.