Беларус Нечытайла перамог японца Катасіму ў баі за званне чэмпіёна свету па кікбоксінгу WKF

У чэмпіёнскім баі ў вагавой катэгорыі да 60 кг Нечытайла процістаяў спартсмену з Японіі, паядынак прайшоў у заключны дзень Кубка свету ў "Стайках". Бой доўжыўся пяць раўндаў па тры хвіліны і завяршыўся пераканаўчай перамогай беларускага байца.