Перасовачны музей "Поезд Перамогі" прыбыў у Беларусь і першы прыпынак зрабіў у Брэсце
Гісторыка-асветны і грамадска-патрыятычны праект паспяхова рэалізаваны
Беларускай чыгункай сумесна з ААТ "Расійскія чыгункі" ў 2021, 2022 і
2024 гадах пры падтрымцы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і
садзейнічанні Рэспубліканскага валанцёрскага цэнтра. У бягучым годзе
жыхары Беларусі зноў сустракаюць "Поезд Перамогі". Свой шлях па нашай
краіне ён пачынае з Брэста. Менавіта гэты горад першы ў чэрвені 1941
года прыняў удар нямецка-фашысцкіх захопнікаў і апошнім быў вызвалены ад
акупантаў у ліпені 1944-га.