Віцебскія маляванкі прадставяць на выставе ў Маскве

"У рамках вялікага маштабнага маскоўскага праекта "Ненаіўнае наіўнае. Мастацтва па-за правіламі" ў музеі-запаведніку "Царыцына" будзе працаваць сатэлітная выстава, якая прадстаўляе вялікі збор маляванак. Сярод 50 работ пачэснае месца зоймуць маляванкі з Віцебскай вобласці. У Расіі іх называюць "распісныя насценныя дыванкі", - расказала мастацкі кіраўнік цэнтра Вольга Сергіенка.