Беларусь і Кітай маюць намер умацоўваць супрацоўніцтва ў адукацыі, медыцыне, народнай дыпламатыі
У Савеце Рэспублікі прайшла сустрэча з намеснікам старшыні Кітайскага
камітэта ШАС па добрасуседстве, дружбе і супрацоўніцтве Цуй Лі.
Адкрываючы сустрэчу, старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава
адзначыла, што для Беларусі Кітай - добры і надзейны партнёр і сябар.