Пахаладанне, кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Якім будзе пачатак чэрвеня ў Беларусі
Калі першы дзень каляндарнага лета ініцыятыва ў надвор'і яшчэ будзе належаць вобласці павышанага атмасфернага ціску, то ўжо ў пятніцу карэктывы ў надвор'е ўнясе атмасферны фронт са Скандынавіі, за якім, пачынаючы з паўночных раёнаў, у нашу краіну імкнецца халоднае паветра паўночных шырот.