Беларус Салей тры разы станавіўся чацвёртым на чэмпіянаце свету па параплаванні  

На планетарным форуме, які праходзіць у Сінгапуры, Салей быў прадстаўлены ў чатырох відах праграмы і заваяваў адну ўзнагароду - серабро на дыстанцыі 100 м батэрфляем у класе S12 (сярод атлетаў з парушэннямі зроку). У трох іншых дысцыплінах Дзмітрый спыняўся за крок ад тройкі.