У Беларусі пачалася работа па афармленні пашпартоў гатоўнасці да ацяпляльнага сезона

"Усе работы на гэты час вядуцца ў адпаведнасці з зацверджанымі графікамі. Сярэдні працэнт выканання фізічных работ складае больш за 50 працэнтаў, недзе дасягае 70-80 працэнтаў. Поўная гатоўнасць аб'ектаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі рэспублікі да работы ў асенне-зімовы перыяд будзе забяспечана ў запланаваныя тэрміны", - сказаў  Аляксей Філановіч.