У калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея з#039;явіўся слуцкі пояс пачатку XIX стагоддзя
"Гэта чатырохбаковы, поўны кунтушовы пояс памерам 460×35 см з
арыгінальнымі махрамі. Ён вытканы з шоўку, сярэбраных і пазалочаных
нітак. На "галовах" пояса - парныя кветкавыя кусты, а сярэднік
упрыгожаны рытмічнымі палосамі з расліннымі галінкамі, разеткамі і
аваламі", - расказалі ў міністэрстве.