Паломнікі Усебеларускага хрэснага ходу адправіліся з Жыровіч у Мінск
За дзевяць дзён паломнікі пройдуць 250 км. Іх маршрут традыцыйна будзе
праходзіць праз чатыры епархіі і 21 храм. Завершыцца хрэсны ход у дзень
Мінскага абраза Божай Маці 26 жніўня боскай літургіяй каля сцен
Свята-Духаўскага кафедральнага сабора ў Мінску. Да ўдзелу ў малітоўным шэсці могуць далучыцца ўсе жадаючыя на любым адрэзку дарогі.