Беларускі Клімовіч і Фурман выйшлі ў фінал ЧС па акадэмічным веславанні ў двойцы парнай
Наша каманда ў Кітаі прадстаўлена ў адным мужчынскім і адным жаночым
відзе праграмы. У панядзелак на планетарным форуме адбыліся паўфіналы ў
дзяўчат у двойцы парнай, дзе выступілі Таццяна Клімовіч і Алена Фурман.