Сукенкі, кашулі, брыджы - усё з бавоўны. Якія перспектывы ў беларускага адзення на рынку Кыргызстана?

Агульны экспартны патэнцыял беларускай прадукцыі на рынку Кыргызстана складае $99 млн, і ён не рэалізаваны на 71,7 працэнта. Пры гэтым больш за ўсё мы страчваем менавіта на экспарце адзення беларускай вытворчасці.