Савет Рэспублікі адобрыў ратыфікацыю пратаколаў да пагаднення аб адзіных правілах абарачэння медвырабаў у ЕАЭС

"Праект закона падрыхтаваны ў мэтах выканання ўнутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ратыфікацыі Рэспублікай Беларусь двух пратаколаў аб унясенні змянення ў Пагадненне аб адзіных прынцыпах і правілах абарачэння медыцынскіх вырабаў (вырабаў медыцынскага прызначэння і медыцынскай тэхнікі) у рамках Еўразійскага эканамічнага саюза ад 23 снежня 2014 года", - адзначыў міністр аховы здароўя Аляксандр Хаджаеў.