Тры эскізы спектакляў распрацавалі артысты Магілёўскага тэатра лялек разам з расійскімі калегамі
Рэжысёрская лабараторыя была арганізавана сумесна з Цэнтрам падтрымкі
рускага тэатра за мяжой Саюза тэатральных дзеячаў Расіі. Тэматыкай стала
класічная літаратура. Аўтары работ - рэжысёры Дзмітрый Багданаў з
Масквы, Аляксей Ягораў і Арына Прохарава з Санкт-Пецярбурга.