Сасновіч стала вядома другая саперніца на турніры WTA-125 у Парыжы  

У сённяшнім паядынку 1/16 фіналу расіянка перамагла прадстаўніцу Канады Лейлу Фернандэс - 7:6 (7:4), 6:4. Напярэдадні Аляксандра Сасновіч у першым крузе ўпэўнена перайграла аўстралійскую тэнісістку Талію Гібсан - 6:4, 6:0. Сустрэча Сасновіч і Блінковай адбудзецца 14 мая.