Цітавец стала трэцяй у практыкаванні на брусах на Кубку Расіі  

Цітавец трапіла ў тройку лепшых у сваім каронным практыкаванні на рознавысокіх брусах, у якім яна з'яўляецца прызёрам этапаў Кубка свету. У кваліфікацыі 23 красавіка беларуска паказала толькі 13-ы рэзультат, але ў суботнім фінале заняла трэцяе месца, набраўшы 13,633 бала.