МЗС растлумачыла нюансы парадку ўезду і выезду з краіны беларусаў, якія маюць замежнае грамадзянства
"У адпаведнасці з законам Рэспублікі Беларусь "Аб грамадзянстве
Рэспублікі Беларусь" ад 1 жніўня 2002 года, калі на дзень нараджэння
дзіцяці хаця б адзін з бацькоў дзіцяці знаходзіцца ў грамадзянстве
Рэспублікі Беларусь, дзіця набывае грамадзянства Рэспублікі Беларусь па
нараджэнні незалежна ад месца нараджэння. За асобай, якая з'яўляецца
грамадзянінам Рэспублікі Беларусь, не прызнаецца прыналежнасць да
грамадзянства замежнай дзяржавы", - адзначыла начальнік упраўлення па
пытаннях грамадзянства і выезду за мяжу галоўнага консульскага
ўпраўлення МЗС Святлана Барысенка.