Для максімальнага пропуску аўтамабіляў. Беларуская мытня на граніцы з Польшчай узмацніла змены

За апошнія суткі ў пункце пропуску "Брэст" мытнікі своечасова аформілі ўсе легкавыя аўто і аўтобусы, што прыбылі з тэрыторыі Польшчы, - гэта каля 1 тыс. транспартных сродкаў. Цяпер выезду ў Польшчу тут чакаюць 1500 аўтамабіляў, зарэгістраваных у электроннай чарзе.