Зборная Беларусі па пляжным футболе выйграла другі матч у Еўралізе
У паядынку другога тура папярэдняга этапу беларускія падапечныя
іспанскага спецыяліста Нікаласа Альварада абгулялі зборную Чэхіі з
рэзультатам 8:3. У складзе беларускай каманды тройчы вызначыўся Ігар
Брыштэль, па адным мячы забілі Юрый Пятроўскі, Ягор Гардзецкі, Мікіта
Чайкоўскі, Іван Канстанцінаў і Міхаіл Аўгустаў.