Адкрыты чэмпіянат краіны па веславанні на байдарках і каноэ завяршыўся ў Заслаўі

Апошнія камплекты ўзнагарод турніру былі разыграны ў адзіночках на дыстанцыі 5000 м. Перамогу сярод канаістак атрымала Вольга Клімава, якой таксама не было роўных на чэрвеньскім Кубку мацнейшых.