Адно золата для Беларусі. Чэмпіянат Саюзнай дзяржавы па фехтаванні завяршыўся ў Мінску 

Усяго ўдзельнікі чэмпіянату Саюзнай дзяржавы вызначылі прызёраў у 12 відах праграмы, расіяне ўзялі 41 з 42 медалёў. Адзіную ўзнагароду нашай краіне прынёс Сцяпан Коваль, які атрымаў перамогу ў асабістым заліку шаблістаў.