Баскетбалістам "Гродна-93" засталося выйграць адзін матч для выхаду ў фінал чэмпіянату Беларусі 

На старце паўфінальнай серыі падапечныя Дзмітрыя Кузьміна таксама былі мацнейшыя за "Рубон" - 85:62. Калі 14 мая ў Віцебску гродзенская каманда зноў выйграе, то стане першым фіналістам 34-га нацыянальнага першынства.