Дзесяць беларусак выступяць у спрынце на старце Кубка Садружнасці па біятлоне ў Сочы

На першым этапе турніру спартсмены будуць спаборнічаць у фармаце летняга біятлона на лыжаролерах. Праграму сочынскага этапу адкрые жаночая спрынтарская гонка, удзел у якой прымуць 49 біятланістак, у тым ліку 10 беларусак.