Туман і да плюс 17 градусаў чакаецца ў Беларусі 4 кастрычніка
4 кастрычніка будзе воблачна з праясненнямі. Месцамі пройдуць невялікія
дажджы. У начны і ранішні час у асобных раёнах чакаецца слабы туман.
Вецер усходні, паўднёва-ўсходні, уначы слабы, днём 3-8 м/с.