Да самага світання спявала і танцавала зала на канцэрце "Залаты хіт" у Віцебску

Шматтысячная глядзельная зала была забіта да канца. На сцэну выйшлі зоркі беларускай і расійскай эстрады, некаторыя з іх пачыналі свой шлях у музыку яшчэ ў савецкі час. Публіка сустракала артыстаў гарачымі апладысментамі і падпявала рэтрахіты.