Беларусы перамаглі швейцарцаў на старце плэй-оф суперфіналу Еўралігі па пляжным футболе

У 2021 годзе беларусы ўпершыню ў гісторыі падняліся на п'едэстал гонару Еўралігі, стаўшы сярэбранымі прызёрамі. У мінулым сезоне падапечныя Нікаласа Альварада не выступалі ў Еўралізе, а пераможцамі сталі швейцарцы, яны перамаглі ў вырашальным паядынку партугальцаў, бронзу заваявалі італьянцы.