Беларускія футбалісты не выйшлі ў фінал юнацкага турніру ў Кітаі
Сёння ў паўфінальным паядынку падапечныя Вячаслава Грыгарава
сустракаліся з равеснікамі з акадэміі Кітайскай футбольнай асацыяцыі і
пацярпелі паражэнне з рэзультатам 1:4. У складзе беларускай каманды
вызначыўся Ілья Маркулевіч.