Кіраўнікі дзяржаў СНД сустрэнуцца ў Душанбэ 10 кастрычніка, кіраўнікі ўрадаў - 30 верасня ў Мінску
Выязное пасяджэнне Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў
СНД пры статутных і іншых органах Садружнасці праходзіць сёння ў
Дзяржынскім раёне на базе рэсурснага цэнтра "ЭкаТэхнаПарк - Волма".
Пастаянныя прадстаўнікі разгледзяць прапановы ў праекты парадкаў дня
будучых асенніх пасяджэнняў Савета міністраў замежных спраў, Савета
кіраўнікоў урадаў і Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД.