"Ідзе з апярэджаннем". Міністр сельскай гаспадаркі аб ходзе асенніх палявых работ

"У бягучым годзе мы ідзём з апярэджаннем па ўсіх напрамках правядзення асенніх палявых работ. Азімыя збожжавыя плануем пасеяць да канца месяца. Што датычыцца кукурузы, то тэмпы ўборкі на сілас вышэйшыя за мінулагоднія. Ураджай значна вышэйшы за мінулагодні. Уборку кукурузы на зерне мы таксама пачалі раней чым у мінулым годзе", - сказаў Сяргей Барташ.