Дажджы і парывісты вецер. Якім будзе надвор#039;е ў Беларусі 17 верасня
У сераду будзе воблачна з праясненнямі. Днём на большай частцы тэрыторыі
краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У начны і ранішні час месцамі
магчымы туман. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні, заходні 4-9 м/с, пры
навальніцах з парывамі да 14 м/с.