У Палату прадстаўнікоў унесены законапраект аб пітным водазабеспячэнні і водаадвядзенні

Законапраект падрыхтаваны ў мэтах удасканалення прававога рэгулявання адносін, што ўзнікаюць у галіне пітнога водазабеспячэння і водаадвядзення, і накіраваны на задавальненне патрэб юрыдычных і фізічных асоб у пітной вадзе і прыёме сцёкавых вод.