Галоўчанка: у Беларусі і Кубы ёсць поўнае ўзаемаразуменне і ўзаемная падтрымка на палітычным узроўні
"Нягледзячы на вельмі няпростыя часы і ў нашым унутраным парадку дня, і ў
сусветнай палітыцы, менавіта пасля вашай сустрэчы з Прэзідэнтам
Беларусі актывізаваліся абмен дэлегацыямі на розным узроўні,
абмеркаванне і заключэнне сумесных здзелак у рамках нашых агульных
эканамічных праектаў", - сказаў Раман Галоўчанка.