Міжнародная федэрацыя настольнага тэніса зняла абмежаванні з беларусаў
На пасяджэнні ITTF Выканаўчы савет арганізацыі адобрыў удзел атлетаў з
беларускімі пашпартамі ў спаборніцтвах пад сваёй эгідай без
абмежаванняў. Нашы тэнісісты зноў змогуць выступаць за нацыянальную
зборную са сцягам і гімнам, рашэнне ўступіць у сілу 28 ліпеня 2026 года.