БУТБ будзе супрацоўнічаць з Гандлёва-прамысловай палатай Томскай вобласці

Беларуская ўніверсальная таварная біржа і Гандлёва-прамысловая палата Томскай вобласці заключылі пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы біржавога гандлю. Цырымонія падпісання дакумента адбылася ў час візіту дэлегацыі БУТБ у Томск для правядзення семінара па пытаннях выкарыстання біржавых інструментаў пры правядзенні экспартна-імпартных здзелак паміж суб'ектамі гаспадарання Беларусі і Томскай вобласці Расіі.