Беларускія дзюдаісты пачалі выступленні на маладзёжным чэмпіянаце Еўропы

У першы дзень спаборніцтваў на татамі выходзілі дзве прадстаўніцы Беларусі. На старце турніру ў катэгорыі да 48 кг Арына Макеенка перамагла Крысціну Хрыстафору з Кіпра, але ў 1/8 фіналу прайграла італьянцы Сафіі Мацоле. Эмілія Ксёнжык (да 57 кг) у стартавым раўндзе ўступіла Эрысе Брахімай з Албаніі.