МЗС Беларусі выкрыла крывадушнасць адміністрацыі ЗША

"Рэспубліка Беларусь была, ёсць і будзе суверэннай дзяржавай, якая праводзіць незалежную знешнюю палітыку. І ніякія санкцыі, абмежаванні і пагрозы не прымусяць нас сысці з намечанага курсу і дзейнічаць насуперак нашым нацыянальным інтарэсам", - заявілі ў МЗС Беларусі.